Міністэрства адукацыі сумесна з іншымі зацікаўленымі прапрацоўвае змяненне фармату ўступнай кампаніі ў BНУ ў 2022 годзе, паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства, піша Інтэрфакс.

«Замест выпускных экзаменаў прадугледжваецца правядзенне нацыянальнага экзамену па двух прадметах, сумешчанага з цэнтралізаваным тэставаннем (ЦТ)», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, плануецца, што выпускнікі школ будуць здаваць нацыянальны экзамен па рускай/беларускай мове (па выбары), і яшчэ адзін прадмет па выбары (матэматыка, фізіка, замежная мова і іншыя), які з'яўляецца другім профільным прадметам для спецыяльнасці, на якую плануецца паступленне.

Па заканчэнні школы выпускнікі будуць атрымліваць:

сертыфікаты ЦТ (набраныя балы ЦТ па гэтых прадметах будуць улічвацца шляхам выстаўлення ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі);

атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі з падлічаных у ім сярэднім балам адзнак.

Што тычыцца абітурыентаў, якія скончылі школу ў гэтым годзе, па жаданні яны будуць здаваць дадаткова ЦТ па адным профільным прадмеце (матэматыка, фізіка, замежная мова і іншыя) для пашырэння магчымасці выбару спецыяльнасцяў для паступлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0