Кіраўнік руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч падаў заяўку ў Мінгарвыканкам на пікет на ўласным балконе. Так ён адрэагаваў на заяву мінскай міліцыі, якая прыраўняла вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг да несанкцыянаванага пікета і прыгразіла адпаведнымі мерамі.

Пікет, як пазначана ў заяве Губарэвіча, будзе праходзіць 26 снежня з 8:00 да 22:00. У ім будзе ўдзельнічаць 0 чалавек. 

«У адпаведнасці з заканадаўствам накіраваў заяву ў Мінгарвыканкам на правядзенне пікета на балконе жылога дома шляхам вывешвання бел-чырвона-белага сцяга. У сувязі з адсутнасцю ўдзельнікаў (халодна будзе стаяць на балконе цэлы дзень) папрасіў гарвыканкам вызваліць мяне ад аплаты паслуг міліцыі і камунальных службаў», — напісаў палітык у сваім фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0