Шмат людзей трохі ўжо чулі аб тым, што немцы, французы, амерыканцы цяпер выдумалі такія машыны, каторыя падымаюцца на паветра і ляцяць з людзьмі аж пад хмары, як птушкі. Мы цяпер ездзім па жалезнай дарозе, плаваем на параходах па моры, а праз 1—2 гады будзем пералятаць з аднаго гораду ў другі па паветры, пераганяючы арлоў. Вытлумачым, што гэта за штука «аэрастат» (карабель да лётання). Галоўная яго частка — гэта вялізны пузыр, надзьмуты асобным духам — вадародам. Вадарод гэты ў 16 разоў лягчэй за паветра, дык аэрастат і ляціць дзеля гэтага ўгору.

«Наша Ніва». №20. 1909

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0