У Рызе падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг на нацыянальны бел-чырвона-белы.

У сталіцы Латвіі цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, і ў цэнтры горада ўстанавілі сцягі краін-удзельніц. Сярод галоўных дзеючых асоб — мэр Рыгі разам з міністрам замежных спраў.

«Сярод сцягоў чэмпіянату па хакеі мы падымаем сцяг свабоднай Беларусі! Гэты сцяг мне даверылі палітычныя ўцекачы з Беларусі. Сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!» — напісаў мэр сталіцы Латвіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру