Эканоміка

У мінскіх школах хочуць паставіць дзяжурных міліцыянтаў. Колькі на гэтым заробіць МУС?

Сталічныя чыноўнікі заняліся бяспекай у школах, адна з ідэй — каб у навучальных установах дзяжурылі супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС. Але ж у якую суму абыдзецца бюджэту горада такая інавацыя? «Наша Ніва» падлічыла.

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама агучыў, што да 1 верасня ўсе дзіцячыя навучальныя ўстановы неабходна абсталяваць прапускнымі сістэмамі. Маюцца на ўвазе турнікеты, прычым мадэль такога абсталявання выбірае сама школа. Таксама ўсталююць дадатковыя відэакамеры. А ў перспектыве плануецца заключаць дагаворы з Дэпартаментам аховы МУС, каб супрацоўнікі ведамства дзяжурылі ў школах у дзённы час. 

Але ж паслугі Дэпартамента аховы звычайна аплачваюцца. Прычым маюць вызначаны прэйскурант, які можна паглядзець на сайце МУС. Кругласуткавая міліцэйская ахова — «міліцыянт, адна адзінка» — каштуе 1736,26 рублёў за месяц ці 14,68 рублёў за гадзіну.

Правядзём прыблізныя падлікі. Калі будзе патрабавацца дзяжурства толькі ў дзённы час, то, напэўна, варта лічыць 12 гадзін працы міліцыі — з 8 раніцы па 8 вечара. Гэта каштуе 176,16 рублёў у дзень. 

З улікам выходных і канікул у 2020/21 годзе школьнікі вучыліся трохі больш за 200 дзён за навучальны год. Акруглім да 200.

Атрымліваецца, адна школа заплаціць 35 232 рубля за год аховы.

Паводле звестак Белстата, на пачатак 2020/21 навучальнага году ў Мінску налічвалася 279 устаноў сярэдняй адукацыі. Памнажаем 279 на 35 тысяч — атрымліваецца 9 мільёнаў 765 тысяч рублёў. Столькі заплацяць мінскія школы за паслугі міліцыі.

Варта адзначыць, што падлікі прыблізныя. Магчыма, для школ увядуць іншыя расцэнкі альбо будуць дзейнічаць зніжкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць