Мільён доз кітайскай вакцыны ад COVID-19 паступіць у Беларусь у жніўні, паведаміў галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка ў эфіры тэлеканала СТБ.

Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра мільён доз вакцыны «Сінафарм», якая раней паступіла ў краіну па гуманітарнай дапамозе.

Адказваючы на пытанне, ці будзе ў Беларусі разнастайнасць вакцын, каб кожны беларус змог выбраць тую, якой больш давярае, намеснік міністра адзначыў: «Мы будзем у будучыні разлічваць на гэта, таму што пажаданні беларусаў ёсць. Будзем разглядаць дастаўку вакцын і іншых вытворцаў», — сказаў ён. Зрэшты, пэўныя карэктывы ўносяць пытанні якасці, цэны, умоў захоўвання прэпаратаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0