Newspix.pl / ZUMA

Кіраўнік МУС Марыюш Каміньскі заявіў, што было зроблена 9400 спроб нелегальна перасекчы мяжу: 8200 спроб былі спыненыя, 1200 чалавек затрыманыя. То-бок больш за 8000 тысяч мігрантаў былі вернуты ў Беларусь. Іх далейшы лёс невядомы.

У большасці з мігрантаў, што былі затрыманыя польскімі памежнікамі, няма дакументаў або яны фальшывыя, кожны дзясяты, як сцвярджаецца, можа мець датычнасць да тэрарыстычных структур.

На гэты момант польскія спецслужбы праверылі 200 мігрантаў, выявілася, што 50 з іх прымалі ўдзел у баявых дзеяннях.

Па словах прэс-сакратара міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, каардынатара спецслужбаў Станіслава Жарына, таксама было прадстаўлена шмат доказаў сувязі затрыманых з Расіяй — сляды наведвання Масквы, такія, як планы метро, ​​фатаграфіі з турыстычных месцаў, білет на матч у Санкт-Пецярбургу.

На прэс-канферэнцыі таксама паведамлялася аб правакацыях супраць польскіх жаўнераў. «У паветра страляюць, зброя скіравана на польскіх жаўнераў, кідаюць петарды, перазараджаюць зброю».

Таксама польскія спецслужбы сярод затрыманых у лагерах выявілі некалькі датычных да педафіліі і заафіліі, сказаў Жарын.

Карпянкоў: Пад выглядам вяртання нелегальных мігрантаў яны закідваюць да нас патэнцыйных тэрарыстаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?