Фота: РБК
Пагадненні ратыфікаваныя аднагалосна.
Акрамя таго, дэпутаты прынялі папраўку, згодна з якой, пагадненні набудуць моц неадкладна, а не праз дзесяць дзён пасля апублікавання, як прадугледжана звычайнай працэдурай.
Дагаворы, заключаныя з «ДНР» і «ЛНР», дапускаюць размяшчэнне на гэтай тэрыторыі расійскіх ваенных баз, але ў МЗС РФ паведамілі, што пакуль не плануюць гэтага рабіць.
У дакументах таксама гаворыцца, што валютай на тэрыторыі рэспублік Данбаса будзе расійскі рубель.
Дагаворы заключылі тэрмінам на дзесяць гадоў з магчымасцю парацягнення.
Сёння аналагічнае рашэнне павінен прыняць Савет Федэрацыі.