Улада1

Гэта Расіі, а гэта Беларусі. У Маскве дзялілі пошліны

Беларускую дэлегацыю на перамовах узначальвае віцэ‑прэм’ер Андрэй Кабякоў.

Парадак залічэння і размеркавання ўвазных пошлін, падаткаў і збораў будзе абмяркоўвацца 27 студзеня ў Маскве на пасяджэнні Камісіі Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Беларускую дэлегацыю на перамовах узначальвае віцэ‑прэм’ер Андрэй Кабякоў.

Паводле інфармацыі прэс‑службы беларускага МЗС, удзельнікі пасяджэння таксама разгледзяць план фармавання адзінай эканамічнай прасторы, пытанні функцыянавання адзінай сістэмы нетарыфнага рэгулявання, адзінай таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза і шэраг іншых актуальных пытанняў.

Як адзначае расійскае выданне »КоммерсантЪ», сённяшняе пасяджэнне Камісіі — першае з моманту набыцця моцы пагадненнямі Мытнага саюза, аднак

«галоўную для саюза на цяперашні момант праблему, нафтавую вайну Расіі і Беларусі, бакі будуць абмяркоўваць за межамі камісіі».

«КоммерсантЪ» звяртае ўвагу на тое, што «менавіта пасля запуску новых правіл Мытнага саюза Расія і Беларусь уступілі ў канфлікт ў гандлі энерганосьбітамі». «Галоўнай праблемай саюза на гэты момант стане пазіцыя Беларусі», — лічыць выданне.

***

Сёння ж у Маскве будуць працягвацца перамовы аб ўмовах пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты. Чарговы перамоўны раунд пачаўся 25 студзеня. Афіцыйныя прадстаўнікі ход дыскусіі не каментуюць, але, паводле інфармацыі крыніц, блізкіх да перамоў, яны праходзяць «у вельмі складаных умовах». «Члены беларускай дэлегацыі практычна не выказваюць гнуткасць, бо стаяць на пазіцыях, зададзеных кіраўніцтвам Беларусі», — паведаміла журналістам вечарам 26 студзеня расійская крыніца.

Паводле яе слоў, «бакі пачалі ўдакладненне пазіцый па цане транзіту расійскай нафты». Расійскі бок асцерагаецца магчымых раскраданняў транзітнай нафты, бо запасаў сыравіны на беларускіх НПЗ засталося на тыдзень, адзначыла крыніца.

23 студзеня першы віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Шувалаў, які ўзначальвае расійскую дэлегацыю на сённяшнім пасяджэнні Камісіі Мытнага саюза, заявіў: беларуска‑расійская спрэчка аб пошлінах на нафту не мае ніякага дачынення да фармавання Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана.

«Мы зыходзім з таго, што ўнутраныя пошліны павінны быць адменены за некаторым выключэннем, напэўна, пра якое мы дамовімся пры фарміраванні адзінай эканамічнай прасторы, — сказаў Шувалаў у праграме »Вести» тэлеканала «Россия». — Фарміраванне ж Мытнага саюза — гэта абавязацельства для нас мець адзіны мытны тарыф на знешняй мяжы, а па тым, як тавары будуць перамяшчацца ўнутры, гэта прадмет нашых далейшых дамоўленасцяў».

Каментары1

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Усе навіны →
Усе навіны

Улады ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю пра грамадзяніна Расіі1

У Пакістан прыйшла вялікая спёка: забітыя бальніцы, сотні памерлых2

Беларусам прапанавалі вакансію «менеджара па шашлыках» за 3000 рублёў у месяц1

У гомельскім падвале ногі ў мужчыны ўсяго за хвіліну спрэс абселі блохі ВІДЭА2

У цэнтры Гомеля зладзілі гонкі пад чырвона-зялёным сцягам, ДАІ пакуль не рэагуе5

Грошы на мадэрнізацыю «Гродна Азота» дасць Расія1

Украінскія хакеры выявілі галоўнага спічрайтара Мядзведзева4

Столтэнберг: Расія не здатная на «значныя прарывы» ва Украіне3

Зяленскі: «Упэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі»27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Галоўнае
Усе навіны →