У Кіеве святкуюць перамогу «сіняга» кандыдата — Януковіча. Пад будынкам Цэнтрвыбаркаму другія суткі знаходзіцца некалькі тысячаў чалавек. Уваход у ЦВК ахоўваюць дзесяткі хлапцоў мужнага целаскладу. Лунае шмат сцягоў Партыі рэгіёнаў. Людзей падвозяць і звозяць аўтобусамі, яны стаяць некалькі гадзінаў, а затым іх змяняюць новыя «святкуючыя». Са сцэны гавораць прамоўцы ад партыі Януковіча, а таксама з патрыятычным рэпертуарам выступаюць малавядомыя музычныя калектывы. Усе чакаюць прыезду новаабранага прэзыдэнту, але ён пакуль не спяшецца да свайго электарату.

Глядзіце таксама фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з Львоўшчыны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?