Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, па поўдні з дажджом), месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, па Віцебскай вобласці пры праясненнях да мінус 10°С, днём мінус 1 — плюс 4°С.

У Мінску воблачна, часам ападкі, у асноўным мокры снег. Слабы туман і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём 0 — плюс 2°С.

У наступныя двое сутак, 26 і 27 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У многіх раёнах невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С,

днём 0 — плюс 5°С.

У Мінску 26 лютага воблачна з праясненнямі. Часам невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём 0 — плюс 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?