З красавіка па лістапад гэтага года 20-гадовая беларуска знаходзілася ў сексуальным рабстве ў Грэцыі па віне сваёй сваячкі.

У красавіку 32-гадовая жыхарка Барысава, знаходзячыся ў Грэцыі, ашукала сваю стрыечную сястру, заманіўшы яе да сябе абяцаннямі высокааплатнай працы, не звязанай з інтымам.

Прыехаўшы ў Грэцыю, дзяўчына трапіла ў бардэль. Акрамя таго, яна не мела магчымасці свабоднага перамяшчэння.

Цяпер пацярпелая ўжо знаходзіцца на радзіме. Дзе яе сваячка, пакуль не паведамляецца. Але ў дачыненні да яе распачата справа па ч. 2 арт. 181 Крымінальнага кодэкса (гандаль людзьмі). Максімальнае пакаранне — 12 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?