Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола прыняў рашэнне ўжыць у дачыненні да футбаліста ФК «Мінск» Таіна Адама Сора санкцыю ў выглядзе часовай дыскваліфікацыі на адзін матч.

Таксама было прынята рашэнне ў дачыненні да ФК «Белшына» прымяніць штраф у памеры 100 базавых велічынь.

Справа ў тым, што падчас гульні на чвэрцьфінал Кубка Беларусі паміж «Мінскам» і «Белшынай» фанаты бабруйскай каманды выкрыквалі абразлівыя словы ўбок кот-д’івуарскага легіянера. Сора не вытрымаў абразаў і паказаў фанатам непрыстойны жэст, за што быў выдалены з поля.

Толькі зараз БФФ вырашыла гэты канфлікт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?