З 15 красавіка Нацбанк змяніў правілы продажу каштоўных металаў. Ад сёння мерныя зліткі могуць быць купленыя банкамі і насельніцтвам толькі за валюту. Купля металаў у насельніцтва
Гэта вынікае з інфармацыі, змешчанай на сайце Нацбанка.
«Прэйскурант цэн на мерныя зліткі», як бязграматна названы ён Нацбанкам, за ўчора ўтрымлівае яшчэ цэны ў беларускіх рублях і далярах. Прычым курс пераліку прымяняўся афіцыйны — 3045–3050 рублёў.
Cёння засталіся толькі цэны ў далярах.
Насельніцтва ўспрымала золата і срэбра як альтэрнатыву дэфіцытнай валюце. Даходзіла да таго, што беларусы прапаноўвалі літоўцам расплаціцца за аўто зліткамі з золата.
Аб'ём продажу залатых зліткаў у I квартале 2011 года вырас у 4 разы проці I квартала 2010 года і склаў 680 кг. Прычым у сакавіку, на фоне дэвальвацыйных чаканняў, прадалі аж 472 кг золата.
У касах Нацбанка, размешчаных у Мінску на Талстаго, 6, супрацоўнікі паведамляюць, што прадаць зліткі за рублі не могуць «па ўнутраным распараджэнні».
Ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка пацвярджаюць, што продаж каштоўных металаў у злітках за беларускія рублі часова прыпынены,але не даюць падрабязных каментароў.