У Мінску з 5-га паверха «Паркінгу», што на вуліцы Куйбышава на Камароўцы, зваліўся аўтамабіль «Мерсэдэс-Брабус».

 фота нумара машыны і лагатып МУС Беларусі.

фота нумара машыны і лагатып МУС Беларусі.

У прэс-службе мінскага гарадскога упраўлення МНС паведамілі, што «Мерсэдэс» зваліўся на казырок першага ўзроўню паркінга. За рулём была 31-гадовая дзяўчына. Інцыдэнт адбыўся каля 12.30. Да прыбыцця хуткай і супрацоўнікаў МНС дзяўчыну дасталі з аўто супрацоўнікі паркінгу.

Цалкам верагодна, што кіроўца «Мерсэдэса» папросту пераблытала педалі ў аўто. Тыя з аўтааматараў, хто пакідае на гэтым паркінгу аўто, адзначаюць адсутнасць на ім моцных адбойнікаў і бардзюраў.

На шчасце для кіроўцы, моцная машына амартызавала ўдар. Хоць сам аўтамабіль рамонту не падлягае, дзяўчына Вольга, што была за рулём, засталася жывая. З траўмай галавы і пераломам сківіцы яна ляжыць у бальніцы.

Правы кіроўцы Вольга атрымала 13 гадоў таму. Дзяўчына ездзіла на «Мэрсэдэсе» з нумарной планкай «Министерство внутренних дел», але пры гэтым нідзе не працуе.
Журналісты «Комсомольской правды» знайшлі сяброўку дзяўчыны. Тыя кажуць, што Вольга сцвярджае: яна запаркавала машыну, заглушыла рухавік, але паляцела наперад.
«Мы схільныя меркаваць, што каробка-аўтамат была няспраўная», — кажа яе сяброўка.

Як такое можа быць? Пры заглушаным рухавіку машына не рухаецца. А для таго, каб пераскочыць высокі бардзюр і збіць парапет, патрэбна высокая хуткасць. У той жа час пры працуючым рухавіку і няспраўнасці ў сістэме падачы паліва рэзкае некантраляванае паскарэнне сапраўды магчыма.

ДАІ для расследавання падзей чакае выхаду пацярпелай з бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?