Сярод пацярпелых апынулася і журналістка газеты «Вечерний Гродно» Паліна Жураўлёва, якая ішла па вуліцы Савецкай каля ўнівермага. На маладую дзяўчыну і яе сяброўку накінуліся асобы жаночага полу.

«Усё было вельмі груба. Я ўпала і моцна ўдарылася спіной, — распавяла Паліна. — Мяне схапілі, перавярнулі дагары нагамі і панеслі да аўтобуса. Калі запіхвалі туды, я ўпала, а на мяне кінулі пажылога мужчыну». Усяго а аўтобусе было чалавек 10. «У аўтобусе я прадставілася журналісткай (у мяне з сабой было пасведчанне) і спытала хто і чаму нас схапіў, — кажа Паліна. Але невядомыя на мае пытанні адказваць адмовіліся. Толькі сказалі: "Вам не дазваляецца задаваць пытанні».

Гараджане распавядаюць, што людзей хапалі без разбору. Бралі маладых, пажылых і нават бацькоў з маленькімі дзецьмі. «Я бачыла, як пачалі цягнуць у аўтобус мужчыну, які трымаў на плячах дзіцяці і проста стаяў на тратуары», — распавяла Святлана. Былі чутныя крыкі, але на гэта ніхто не звяртаў увагі.

«Мы бачылі, што людзей запіхвалі ў аўтобусы, белыя каралі і нават машыну з надпісам “Інкасацыя”, — успамінае Зміцер. — Я бачыў людзей з відэакамерамі, якія здымалі ўсё, што адбываецца».

Людзі, якія сталі сведкамі ўсяго гэтага, яшчэ доўга знаходзіліся ў шокавым стане і не маглі толкам распавесці пра тое, што яны бачылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?