Тэлефануе Абама Лукашэнка і пытаецца:
— Аляксандр Рыгоравіч, як табе кожны раз удаецца так элегантна перамагаць на прэзідэнцкіх выбарах? Падзяліся сакрэтам?
Лукашэнка адказвае:
— Cакрэт просты, зараз я табе адпраўляю Ярмошыну, і ты гэтак жа элегантна пераможаш, як i я.
Выбары ў Амерыцы завершыліся. Ярмошына аб'яўляе вынікі галасавання: Абама Барак Хусэйнавіч — 3%. Ромні Міт Джорджавіч — 3%, супраць усіх — 4%, а 90% прагаласавала за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.





