У Беларусі рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам змянення індэксу спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у верасні 2011 года ў параўнанні са жніўнем знізіўся на 12%. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле інфармацыі Белстата, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў верасні 2011 года на ўліку знаходзіліся 2 млн. 470,5 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 767,1 тыс. рублёў, што ў 2,1 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў. Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 795,2 тыс. рублёў, па інваліднасці — 706,2 тыс. рублёў, з нагоды страты кармільца — 511,3 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 411,6 тыс. рублёў.

Як раней паведамлялася, у жніўні (у параўнанні з вераснем) рэальная заработная плата знізілася ў цэлым на 1,4 працэнта. У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў жніўні склала 1 млн. 484,1 тыс. рублёў, знізіўшыся ў параўнанні з ліпенем на 9,6 працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?