З 28 лістапада 2011 года мабільны аператар МТС у Беларусі павялічыць кошт шэрагу паслуг на некаторых тарыфных планах.

Змены датычыцца абаненцкай платы на шэрагу тарыфаў, кошту ўнутрысеткавых званкоў, міжсеткавых і міжнародных злучэнняў, SMS-паведамленняў, паслуг на аснове мабільнага інтэрнэт-доступу і роўмінгавых тарыфаў.

МТС не паведамляе дакладных дадзеных пра памер падвышэння. Але адзначае, што, напрыклад на тарыфе «Выдатны» кошт хвіліны размовы павялічыцца на 30 рублёў (на 30%).

Кошт інтэрнэт-паслуг у рамках большасці папулярных пакетаў трафіку павялічыцца ў сярэднім на 15–20%.

Застануцца без зменаў памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне

Без змен застаюцца сацыяльна арыентаваныя тарыфныя планы «Спецыяльны» і «Блізкі. Для пенсіянераў».

Гэта павышэнне коштаў будзе для МТС ужо другім у цяперашнім годзе. Першае адбылося 11 ліпеня. Аператар velcom павялічваў кошты тройчы, life:) — некалькі разоў, для розных катэгорый кліентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?