Кіно249249

Польшча дала $2 мільёны на кіно пра Франака Вячорку

Здымкі ідуць у Варшаве ў атмасферы паранаідальнай сакрэтнасці.

У Варшаве вось ужо некалькі дзён працягваюцца здымкі мастацкага фільма пра Беларусь. Інтарэс да яго айчыннай аўдыторыі не выклікае сумневаў. Яшчэ б — у фільме здымаюцца беларусы, і фільм здымаюць нібыта для беларусаў. У аснове стужкі лёс нашага маладога суайчынніка, які цяжкай, але вернай дарогай ідзе ў светлую дэмакратычную будучыню. Прабегшыся вачыма па сцэнару фільма, няцяжка здагадацца, што

гэта па-мастацку апрацаваная гісторыя жыцця… Франака Вячоркі, якая каштуе $2 мільёны.
Тут будуць і ягоныя прыгоды ў войску, і нават рамантычная сцэна, дзе супрацоўнікі ваенкамата выцягваюць героя з абдымкаў дзяўчыны.

Кіно ёсць, але яго няма

Здымкі кіно ідуць у атмасферы паранаідальнай таямнічасці. «Наша Ніва» некалькі разоў спрабавала дамовіцца са стваральнікамі фільма, каб зрабіць рэпартаж са здымачнай пляцоўкі, але марна. Тыя раз за разам пераносілі дзень сустрэчы.

Апошнюю SMS-адмову карэспандэнт «НН» атрымаў, стоячы на мінскім вакзале, калі ён ужо быў гатовы выправіцца ў Варшаву.
Франак Вячорка раптоўна напісаў, што рэжысёр фільма выказаўся катэгарычна супраць прысутнасці журналістаў. Спроба схаваць здымкі і сам факт існавання кіно здзіўляе. Яшчэ
некалькі тыдняў таму Вячорка-малодшы на сваёй старонцы ў Facebook заклікаў «дзяўчат і хлопцаў 18–30 гадоў з акторскімі здольнасцямі», каб прайсці кастынг для ўдзелу ў мастацкім фільме пра Беларусь.
«Патрэбныя як акторы, так і тыя, хто не маюць дачынення да кіно. Патрэбна больш за 100 чалавек! Ваш удзел вельмі важны!» — пісаў ён. Як выявілася, за месяц фільм ператварыўся з адкрытага ў закрыты…

Зорны год Vinsent’а

Паколькі стваральнікі фільма не адгукнуліся на прапанову распавесці пра стужку, давялося запытацца пра яе ва ўдзельнікаў здымкаў.

Як выявілася,

у галоўнай ролі сыграе беларускі рэпер Vinsent (Зміцер Папко).
У апошнія месяцы ён стаў самым запатрабаваным акторам у краіне. Лічыце самі — адна з галоўных роляў у серыяле Андрэя Курэйчыка «Вышэй за неба», цэнтральная фігура ў фільме «Беларуская мара» Кацярыны Кібальчыч, а цяпер яшчэ і фільм у Варшаве.

Ягоная партнёрка — 31-гадовая полька Караліна Грушка. У сваёй акторскай кар’еры нараджэнка Варшавы паспела засвяціцца нават у стужцы «У жніўні 44-га», дзе выканала ролю Юліі.

У ролях другога плана чакаецца з’яўленне як прафесійных актораў з беларускіх тэатраў, напрыклад, з Купалаўскага, так і варшаўскіх студэнтаў.

Героі размаўляюць у фільме як па-беларуску, так і па-расійску. Гэта зроблена не толькі для таго, каб больш праўдзіва паказаць сітуацыю ў нашай краіне. Рэч у тым, што ў фільме будуць задзейнічаны расійскія акторы, якім беларуская гаворка будзе давацца дрэнна.

Бюджэт фільма дазволіў запрасіць і дарагіх «зорак». Паводле нашай інфармацыі, перамовы вяліся, напрыклад, з вядомым акторам Сяргеем Гармашам.

Чарговы фільм пра Франака

Адкуль жа ўзяліся грошы на такі дарагі праект?

Фундатарам фільма выступіла Міністэрства культуры Польшчы.
Дакладныя лічбы бюджэту не называюцца, але, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», стваральнікі стужкі атрымалі на здымкі $2 мільёна. Ці многа гэта па беларускіх мерках? Напрыклад, «Брэсцкая крэпасць», знятая за грошы саюзнай дзяржавы, каштавала $8,5 мільёна. Мінулагодняя «Масакра» мела бюджэт $1,5 мільёна, а «Ваўкі» абышліся ўсяго ў $1 мільён, і тое частка бюджэту «згарэла» падчас дэвальвацыі.

Здымкі ў Варшаве пачаліся нядаўна, таму прадказваць, калі фільм стане даступным шырокаму колу гледачоў, пакуль рана. У любым выпадку, з’яўленне яго ў беларускім пракаце малаверагодна.

Хутчэй, яго чакае лёс мінулага фільма пра Франака Вячорку, «Урок беларускай мовы», які з’явіўся пяць гадоў таму па матывах Плошчы-2006.
Ён распаўсюджваўся за мяжой і ў інтэрнэце, але да масавай аўдыторыі так і не дайшоў.

Каментары249

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж6

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць