У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі не пацвярджаюць інфармацыю аб затрыманні на тэрыторыі краіны з падробленым пашпартам ўкраінскага бізнэсоўца Паўла Барулькі. Пра гэта БелаПАН заявілі ў МУС, не каментуючы паведамленні на гэтую тэму, якія з'явіліся 26 снежня ў інтэрнэце.
Па дадзеных украінскіх СМІ, Барульку інкрымінуюць здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконнымі фінансавымі аперацыямі і парушэннем валютнага заканадаўства Украіны ў асабліва буйным памеры.
0
0
0
0
0
0