Увага! Калі нехта бачыў, як затрымлівалі Мікалая Казлова 19 снежня 2011 г. прыкладна ў 19.15 на пераходзе ад універсама Цэнтральны на Кастрычніцкую плошчу — звяжыцеся, калі ласка, з прэс-службай АГП па гарадскім тэлефоне 289-50-09.

Мікалай Казлоў — падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, які ў 2008 г. пасля парламенцкіх выбараў расказаў пра механізм фальсіфікацыі галасоў на выбарчым участку, які ён мусіў ахоўваць падчас датэрміновага галасавання.

Факт фальсіфікацыі ўлады расследавалі фармальна, а вось на прынцыповага міліцыянера пачалі сапраўдны ціск, пасля чаго Казлоў з міліцыі звольніўся. У 2010 годзе Мікалай Казлоў браў удзел ў акцыях маўчання на Кастрычніцкай плошчы і цудам пазбег затрымання. Але калі былы падпалкоўнік прыйшоў 19 снежня 2011 г. на плошчу зноў, то ягоныя былыя калегі гэтага не даравалі.

Мікалая Казлова асудзілі нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне, хаця ў судзе ён змог даказаць, што знаходзіўся зусім не ў тым месцы, якое пазначана ў пратаколе затрымання.

У 2010 г. «Нашай Нівай» ён быў прызнаны чалавекам года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?