Наталля Радзіна піша, што «гэтая беспрэцэдэнтная атака толькі даказвае эфектыўнасць нашай працы». Хартысты абяцаюць аднавіць увесь архіў як найхутчэй.

«Сервер не скампраметаваны і слабінаў на самім сайце няма, — піша electroname.com. — Злачынцы сумелі завалодаць паролем ад адміністратыўнай часткі CMS і ўручную выдалілі частку архіва. Напад ажыццяўляўся з IP 199.255.209.76, 178.124.157.86 ды інш.

Імаверна, пароль удалося перахапіць з дапамогай траяна, устаноўленага на адным з камп’ютараў супрацоўнікаў сайта. Доступ да сайту зачынены і ў найбліжэйшы час кантэнт будзе адноўлены з бэкапу. Пасля гэтага сайт запрацуе ў нармальным рэжыме».

Нагадаем, што пасля Плошчы хартысты эмігравалі і працуюць з-за межаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?