Каля 16.00 грамадскі актывіст Мікіта Каваленка падышоў да прыступкаў КДБ, разгарнуў бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты палітвязняў. Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. Да юнака падбеглі людзі ў цывільным, якія выйшлі з КДБ, і зацягнулі ў будынак.

Разам з імі быў затрыманы незалежны журналіст Аляксандр Баразенка, які здымаў акцыю на відэакамеру.

***

Іх адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска для разбіральніцтва, праз тры гадзіны Аляксандра Баразенку адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, што на завулку Акрэсціна.

Па словах праваабаронцаў, іх вінавацяць у несанкцыянаваным пікеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?