18 лютага паплечнікі арыштаванага маладафронтаўца Івана Шылы плануюць перадаць яму лекі. У Івана абвастрылася алергія,

Аднак яны мяркуюць, што перадачу з неабходнымі медыкаментамі для Івана Шылы могуць не ўзяць. Тады маладафронтаўцы паспрабуюць адрасаваць яе турэмнаму лекару.

У Івана Шылы, які знаходзіцца ў турме на Акрэсціна, праз алергію распухлі вочы і твар. Пра гэта паведаміла адвакат, якая наведала актывіста 17 лютага. Ніякіх іншых скаргаў у Івана няма.

Актывіста будуць трымаць за кратамі яшчэ 19 дзён. Спецназаўцы міліцыі затрымалі яго 14 лютага ў Мінску ля офіса ПЭН-Цэнтра перад пачаткам уручэння маладафронтаўскай прэміі «Люблю Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?