Грашовыя даходы жыхароў сталіцы ў разліку на душу насельніцтва склалі 2 млн. 135,4 тыс. рублёў у месяц, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

Гэты паказчык перавысіў сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек у 2,9 разу, а бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва — у 4,5 разу.

У 2011 годзе агульны аб’ём грашовых даходаў насельніцтва Мінска склаў 48 трлн. 35,5 млрд. рублёў і ў параўнанні з 2010 годам павялічыўся на 50,8%. Рэальныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылічэннем падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) знізіліся на 2,9%.

Асноўнай крыніцай фарміравання грашовых даходаў насельніцтва з’яўляецца аплата працы і трансферты насельніцтву (пенсіі і дапамогі, стыпендыі і іншыя), удзельная вага якіх у агульным аб’ёме грашовых даходаў насельніцтва ў 2011 годзе склала 82,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 13,9%, даходы ад уласнасці (працэнты па дэпазітах, дывідэнды і іншыя) — 3%, іншыя даходы (паступленні ад продажу прадукцыі сельскай гаспадаркі і іншыя) — 0,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?