'езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), намечаны на 31 сакавіка, пройдзе ў любым выпадку, нават пры адсутнасці лідара партыі Анатоля Лябедзькі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 сакавіка заявіў намеснік старшыні АГП Леў Марголін.

Ён адзначыў, што такія мерапрыемствы праводзяцца «не кожны дзень». «Гэта планавы з’езд, які, па нашым статуце, праводзіцца раз у два гады. І нават калі арыштуюць Лябедзьку, нават калі заўтра мяне арыштуюць, на правядзенне з’езда гэта не паўплывае», — падкрэсліў палітык.

Марголін адзначыў, што «старшыня партыі на з’ездзе робіць справаздачу аб праведзенай працы не асабіста ім, старшынёй, а кіруючымі органамі партыі: палітсаветам, нацыянальным камітэтам. А каб яго абралі старшынёй нанава, людзі могуць прагаласаваць, нават калі ён адсутнічае», — патлумачыў палітык.

На парадку дня з’езда, паводле слоў Марголіна, справаздача аб праведзенай працы, абранне кіруючых органаў, зацвярджэнне стратэгіі дзейнасці партыі на 2012–2016 гады. «Магчыма, мы абмяркуем і прымем змяненні ў статут партыі, а таксама пасланне АГП па кампаніі так званых выбараў у парламент», — сказаў Марголін.

***

Лідар АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і прэс-сакратар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў былі зняты з цягніка Мінск — Масква ў Оршы ў ноч з 27 на 28 сакавіка. З расійскай сталіцы яны планавалі вылецець у Брусель. Спачатку супрацоўнікі мытні заявілі, што апазіцыянеры падазраюцца ў транспарціроўцы наркатычных сродкаў, пазней стала вядома, што іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве, нібыта ўчыненым у цягніку. У гэты момант іх судзяць у Аршанскім гарадскім судзе.

Сяргей Пульша, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?