Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка заявіла пра свой намер зрабіць пяцітыднёвы перапынак у выступах. У прыватнасці, яна можа прапусціць турнір у Штутгарце, які пачынаецца 23 красавіка.

«Я збіраюся адпачыць. Верагодней за ўсё, маім наступным турнірам будзе Мадрыд. Я хачу добра падрыхтавацца да грунтовай часткі сезону», — прыводзіць словы Азаранка амерыканская прэса.

Нагадаем, што ў чвэрцьфінале турніру ў Маямі Вікторыя саступіла французскай тэнісістцы Марыён Барталі з лікам 3:6, 3:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?