Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў зарабляе $750 у месяц. Пра гэта ён паведаміў сёння падчас прамой лініі, арганізаванай газетай «Рэспубліка».

Адказваючы на пытанне сайта Onliner.by, міністр эканомікі адзначыў, што яго заробак «не моцна адрозніваецца ад заробку большасці беларусаў» (праўда, як высветлілася, зарабляе ён каля 6 мільёнаў рублёў).

Прычым Снапкоў выходзіць на працу яшчэ і ў суботу, зазначае onliner

А што ў суседзяў?

Зрабіцца міністрам у Расіі — гэта як злавіць залатую рыбку ці атрымаць у карыстанне залатую жылу. Заробак міністра ў Расіі ў 14 разоў перавышае сярэдні даход па краіне (у выпадку Снапкоў/народ розніца крыху большая, чым  два разы).

Паводле афіцыйных звестак, кіраўнік Мінпрыроды Расіі Юрый Трутнеў зарабіў ў 2010 годзе каля $300 тысяч у месяц, міністр транспарту Ігар Лявіцін у сярэднім за месяц у 2010 г. $60 000, а міністр сувязі Ігар Шчогалеў быў аўтсадарам у гэтым сэнсе, штомесячны даход у яго былі ўсяго «жабрацкія» 9 тыс. даляраў у месяц.

Літва

Заробак прэм’ер-міністра Андруса Кубілюса ў канцы мінулага года складаў 11 125 літаў (4 278 даляраў), заробак міністра замежных спраў Ажубаліса складае 3 600 даляраў у месяц, а наогул сярэдні заробак літоўскага палітыка ў канцы 2011 г. 10 987 літаў (4 200 даляраў).

У Латвіі кіраўнік бюро прэм’ер-міністра Валдзіса Дамброўскіса мае заробак каля 2 400 еўра.

Сярэдні даход міністра фінансаў Украіны ў 2011 г. Фёдара Ярашэнкі за месяц склаў 2 294 даляры, міністра замежных спраў Канстанціна Грышчанкі 4 607 даляраў у месяц, прэм’ер-міністра Мікалая Азарава — 5 105 даляраў у месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?