Здарэнні2

Жыхар Рэчыцы забіў сужыцельку на вачах дзіцяці і цяжка параніў міліцыянера

Жыхар Рэчыцы забіў сужыцельку і цяжка параніў участковага інспектара міліцыі, які прыбыў на выклік.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, трагедыя здарылася напярэдадні праваслаўнага Вялікадня, 14 красавіка. У дзяжурную часць Рэчыцкага РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі райцэнтра 1985 года нараджэння, што да яе ў дом спрабуе трапіць сужыцель, з якім яна ў сварцы, і цяпер адбываецца скандал. На месца здарэння быў накіраваны ўчастковы інспектар, капітан міліцыі 1983 года нараджэння.

Калі ён прыбыў па названым адрасе, дзверы ў дом былі адкрыты насцеж, на падлозе ляжала жанчына, а каля яе сядзеў мужчына. Міліцыянер паспрабаваў яго затрымаць, але зламыснік аказаў супраціўленне, пры гэтым цяжка параніў супрацоўніка РАУС нажом, і ўцёк.

Жанчына памерла ад нанесеных нажавых раненняў. У кватэры падчас забойства знаходзілася яе дзіця.

Участковы патэлефанаваў у дзяжурную часць, на месца трагедыі прыехалі хуткая і міліцыя. Супрацоўніка РАУС даставілі ў стане непрытомнасці ў рэанімацыю, потым зрабілі аперацыю. Цяпер ён у бальніцы.

Раніцай 15 красавіка падазроны — мясцовы жыхар 1965 года нараджэння, раней не судзімы, на ўліках не стаяў, быў затрыманы на адной з цэнтральных вуліц Рэчыцы. Па гэтым факце распачаты дзве крымінальныя справы: адна на падставе арт. 139 КК (забойства) і другая на падставе арт. 364 (насілле ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, які выконваў свае службовыя абавязкі).

Каментары2

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава11

Турма будучыні. Навуковец прапанаваў хуткі спосаб перавыхавання злачынцаў — даць адчуць пакуты іх ахвяр4

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення2

«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ 45

Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?1

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны26

Забаўны факт: на выхад у плэй-оф Еўра-2024 з трэціх месцаў прэтэндуюць выключна каманды былой Аўстра-Венгрыі2

Былы польскі суддзя Шміт стаў карэспандэнтам БелТА8

Жанчына хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам. Але адказнасцю пагражаюць не ёй, а таму, хто гэта заўважыў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →