План ЗША па разгортванні ПРА ў Еўропе, актывізацыя НАТО каля межаў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі падштурхоўваюць Маскву да больш актыўнага супрацоўніцтва з Мінскам, заявіў міністр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў.

«Нас трывожыць ня толькі актывізацыя дзейнасці НАТО каля межаў Саюзнай дзяржавы, але і план ЗША і іншых членаў Альянса па разгортванні элементаў ПРА ў Еўропе», — сказаў А. Сердзюкоў па выніках пасяджэння сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Расіі і Беларусі, якое прайшло ў Мінску.

Паводле яго слоў, бакі «маюць намер і ў далейшым весці канструктыўны дыялог па ўмацаванні сумеснай бяспекі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?