У Маларыце шпіталізаваны хлопчык двух з паловай гадоў, які выпаў з акна пятага паверху. Як паведаміў пракурор Маларыцкага раёна Раман Гузюк, гэта адбылося 7 мая прыкладна ў 13.50.
Паводле папярэдніх звестках, маці хлопчыка выйшла з кватэры выкінуць смецце.
Дзіця, якое некалькі хвілін заставалася адно, адчыніла акно і выпала з яго. Хлопчык упаў на кветнік.
Дзіця з траўмамі было дастаўлена ў Маларыцкую цэнтральную раённую бальніцу, затым пераведзенае ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу. Яго стан медыкі ацэньваюць як цяжкі, але стабільны.
Усе абставіны няшчаснага выпадку высвятляе інспекцыя па справах непаўналетніх Маларыцкага РАУС.
0
0
0
0
0
0