Неадэкватную рэакцыю на дзеянні супрацоўнікаў ДАІ прадэманстравала 16 мая ў Гродне 22-гадовая кіроўца.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, за кіраванне аўтатранспартам у стане алкагольнага ап’янення яна атрымала штраф і з 1 мая на тры гады была пазбаўлена права кіравання. Аднак пасведчанне пакінула ў сябе. У ліпені мінулага года маладую парушальніцу ўжо затрымлівалі ў якасці асобы, што не мела права кіравання.

У кастрычніку з чацвёртага разу яна здала практычны іспыт (дагэтуль з восьмай спробы — тэарэтычны).

Спыніўшы дзяўчыну на праспекце Янкі Купалы ў абласным цэнтры 16 мая, супрацоўнікі асобнага спецыяльнага ўзвода «Дэльта» ДАІ УУС аблвыканкама склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і пратакол канфіскацыі вадзіцельскага пасведчання.

Атрымаўшы апошні, 22-гадовая дзяўчына яго з’ела.
Для далейшага разбору супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі даставілі неадэкватную парушальніцу ў Кастрычніцкі РАУС. Яе машына змешчана на штрафную стаянку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?