Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, 3 ліпеня ў азнаменаванне Дня Незалежнасці ў Мінску адбудзецца парад войскаў Мінскага гарнізона.

Плануецца, што ў ім возьмуць удзел выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад, 86-й брыгады сувязі, 56-га, 60-га, 74-га асобных палкоў сувязі, зборнай роты ганаровай варты, а таксама зборны аркестр Узброеных сіл.

Нароўні з пешымі параднымі разлікамі ў парадзе возьмуць удзел асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі беларускай армі. У небе над Мінскам жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць авіяцыйную тэхніку Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.

З 15 мая, у межах другога этапу падрыхтоўкі, у Мінскім гарнізоне праходзяць трэніроўкі пешых парадных разлікаў і механізаванай калоны.

Генеральную рэпетыцыю парада плануецца правесці ноччу 28 і 30 чэрвеня на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?