Праблема, як піша газета «Звязда», паўстала, на першы погляд, з нічога, як кажуць, на роўным месцы.

Апошнім часам «Бархім» даволі паспяхова працуе ў Казахстане. Там яго прадукцыя карыстаецца ўстойлівым попытам. І ў тых, хто адказвае на прадпрыемстве за замежны гандаль, не выклікаў падазрэнняў намер аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў Казахстана падключыцца да распаўсюду тавараў бытавой хіміі беларускай кампаніі. Была заключаная адпаведная дамова, паступіла папярэдняя аплата за пастаўленую прадукцыю. Узята было няшмат — адзін кантэйнер.

На пэўны час заказчыца змоўкла: маўляў, вывучала попыт на новую таварную групу. Справа звычайная, на «Бархіме» цярпліва чакалі адказу бізнэс-вумэн. І ён стаў для кіраўніцтва завода громам сярод яснага неба. Ліст ад дзелавой жанчыны быў цвёрдым і катэгарычным: я на сябе зарэгістравала таварны знак «Бархіма» ва ўсіх яго выявах і праявах, а таму цяпер маю юрыдычнае права гандляваць вырабамі бытавой хіміі з Баранавічаў на тэрыторыі Казахстана. Без майго дазволу вам сюды не будзе доступу. За свае паслугі жанчына папрасіла 10% ад кожнай угоды.

Цяпер «Бархім» пастаўляе ў Казахстан прадукцыі прыкладна на мільён даляраў. Адпаведна, $100 тыс. трэба будзе «адшпіліць»… Кіраўніцтва прадпрыемства забіла трывогу і звярнулася з лістамі ва ўрад Казахстана, у пасольствы (казахстанскае ў Мінску і беларускае ў Астане). Марна. Дапамогі ніякай. Праўда, параілі звяртацца ў суд. Цяпер «Бархім» рознымі шляхамі, у тым ліку і з дапамогай асацыяцыі «БелБрэнд», змагаецца за сваё законнае права гандляваць у Казахстане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?