Пройгрыш у гэтай сустрэчы значна б ускладніў кожнай з камандаў пытанне выхаду ў плэй-оф. Немцам пашанцавала больш.

Відавочна, што абедзве зборныя больш часу надавалі абароне, чым атацы. Гульня ў асноўным праходзіла без варотаў, недзе ў сярэдзіне поля.

Было шмат барацьбы, але нямнога момантаў.

Найлепшы шанец у першым тайме меў партугалец Пепе, які пасля вуглавога трапіў у перакладзіну. Паўтор пераканаў гола ў тым моманце не было.

Быў яшчэ таксама незалічаны гол нямецкага форварда Гомеса — суддзя за імгненне да яго зафіксаваў парушэнне правіл. Атрымаўся свісток на карысць вінаватых.

Лёс сустрэчы вырашыла галава ўсё таго ж Гомеса. Ён выдатна адгукнуўся на выдатную перадачу Хедзіры.

Партугальцаў шкада, яны яўна не заслужылі пройгрышу, хаця і перамогі таксама. Была яшчэ перакладзіна пасля навесу Нані. Яшчэ ў адным моманце пасля ўдару Варэлы выратаваў Ноер. Немцы ж выціснулі з гэтай сустрэчы па максімуме.

Пасля сённяшніх сустрэч становішча ў групе В наступнае: Германія, Данія — па 3 пункты, Галандыя, Партугалія — па 0.

***

У нядзелю на чэмпіянаце Еўропы ў барацьбу ўступіць група С.

У 19:00 гуляюць дзеючыя чэмпіёны Еўропы (2008) і свету (2010) Іспанія і чэмпіёны свету 2006 г. зборная Італіі. Матч пройдзе ў Гданьску.

У 21:45 — Ірландыя — Харватыя. Матч пройдзе ў Познані.

Вашыя стаўкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?