Напярэдадні Алімпіяды вядучыя спартоўкі зборнай Нямеччыны далі лішнюю нагоду пазаўзець за сябе на Гульнях у Лондане, зняўшыся ў адкрытай фотасесіі для часопіса Playboy.
На старонкі часопіса трапілі 18-гадовая мастацкая гімнастка Рэгіна Сяргеева, плыўчыха Анжэла Маўрэр, хакеістка (на траве) Крысцін Шутце, Крысцін Штоер (скачкі ў ваду) і Беата Гаўс (стральба). Вокладку часопіса ўпрыгожвае загаловак «Пяць залатых прычын для таго, каб правесці лета ля тэлевізара».

«Перад пачаткам Алімпійскіх гульняў дзяўчаты пакажуць, чаго нам варта чакаць ад іх у Лондане... Ну, і яшчэ сёе-тое», -- пішацца ў часопісе.

Здымацца ў адкрытых фотасесіях перад важнымі спаборніцтвамі стала для немак добрай традыцыяй.
Напрыклад, два гады таму дзяўчаты з футбольнай зборнай да 20 гадоў таксама зняліся для Playboy напярэдадні чэмпіянату свету, на якім «бундэстым» атрымала трыўмфальную перамогу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?