Камітэт дзяржаўнай бяспекі правярае, ці сапраўды да магілёўскага актывіста няўрадавай арганізацыі «Грамадзянскі форум» Уладзіслава Ярашова прыходзіў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ. Занепакой спецслужбы выклікалі публікацыі на гэту тэму.

Публікацыі ў незалежных інтэрнэт-выданнях пра візіт да Уладзіслава Ярашова супрацоўніка КДБ з’явіліся 15 жніўня. Як сцвярджалася, да актывіста прыйшоў малады чалавек, які назваўся кадэбістам. Ён распытваў пра фінансаванне і арганізацыю працы ў выбарчай камандзе незалежнага вылучэнца на дэпутацтва Уладзіміра Пунчанкі, у падтрымку якога Ярашоў збіраў подпісы. Пазней, пасля з’яўлення публікацыяў, актывіста дапыталі ў магілёўскім КДБ. Пра допыт і візіт «камітэтчыка» актывіст казаць цяпер устрымліваецца:

«Я не хацеў бы агалошваць усё гэта. Для мяне гэта цяпер будзе праблематычна. Я яшчэ даў забавязанне не разгалошваць нічога — не даваць неправераную інфармацыю».

Ад магілёўскіх праваабаронцаў вядома, што падчас допыту камітэтчыкі высвятлялі ў Ярашова, хто ж да яго прыходзіў. Праваабаронца Аляксей Колчын заяўляе:

«Шчыра кажучы, я не магу паверыць, каб нехта наважыўся, прыкрываючыся шыльдай КДБ, у нейкага актывіста пра нешта выпытваць. Тут самім спецслужбістам лепш павінна быць бачна, дзе ім разабрацца і не рабіць з гэтага тэатра. У тым сэнсе — чаму мы пра гэта напісалі. Хай шукаюць таго чалавека, які прыходзіў. Ён жа тэлефанаваў, дамаўляўся. Гэта ж усё няцяжка высьветліць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?