Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці расследуе справу па факце давядзення да самагубства ваеннаслужачага тэрміновай службы адной з воінскіх часцей 103-й асобнай мабільнай брыгады (Віцебск).

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 145 Крымінальнага кодэкса, была распачата 27 жніўня.

Паведамленне пра самагубства радавога 1990 года нараджэння, прызванага на службу ў маі гэтага года, паступіла ў праваахоўныя органы 26 жніўня.

На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група, па справе атрыманы паказанні сведак, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?