26–28 кастрычніка Беласточчына прымае Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская Восень 2012».

Сёлета фестываль будзе праходзіць у 19-ы раз.
Без сумневу гэта найбольшы, не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце, фестываль, на якім выступаюць беларускія барды.
Выступяць зоркі беларускай сцэны, сярод іх Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч і W-Z Orkiestra, Віктар Шалкевіч.
На сцэне хопіць месца таксама і для выканаўцаў, якія дасягнулі сваіх першых поспехаў менавіта на «Бардаўскай восені» —
Bosae Sonca, ILO & Friends, Паліна Рэспубліка ды Алег Кабзар.
Не абыдзецца і без музычных прэм’ераў.
Дастаткова ўспомніць першы ў Польшчы канцэрт гурту HandmadE. Сёлетнюю «Бардаўскую восень» пачне конкурсная частка (26 кастрычніка).
Канцэрты у рамках фестывалю, апрача Бельскага дома культуры, пройдуць у Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове, Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку, Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ды Дубічах Царкоўных.

У нядзелю (28 кастрычніка) у новым будынку Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку пройдзе закрыццё фестывалю. На ўсе канцэрты ўваход бясплатны.

Падрабязную праграму «Бардаўскай восені» ды справаздачы з папярэдніх фестываляў можна паглядзець на сайце фестывалю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0