Любоўныя лісты, напісаныя фронтмэнам Rolling Stones Мікам Джагерам яго былой палюбоўніцы і маці яго першага дзіцяці Маршы Хант, будуць прададзеныя на аўкцыёне Sotheby’s.

У анонсе аўкцыёну паказана, што гэтыя лісты, напісаныя 25-гадовым Мікам Джагерам ад рукі летам 1969 года, дэманструюць яго паэтычнасць, а іх тэксты палкія і венльмі выразныя.

Мік Джагер пісаў гэтыя лісты з Аўстраліі, дзе ён знаходзіўся на здымках фільма «Нэд Кэлі».

Аўкцыённы дом, якому Марша Хант даручыла прадаць 10 любоўных лістоў Міка Джагера, плануе атрымаць за іх ад 70 тыс. да 100 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

Таргі адбудуцца 12 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?