24-гадовы атакуючы паўабаронца БАТЭ і зборнай Беларусі Рэнан Брэсан перайшоў у расійскі футбольны клуб «Аланія» (Уладзікаўказ).

У цяперашнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў Брэсан выходзіў на поле ў шасці матчах і забіў два мячы — «Баварыі» і «Валенсіі».

У чэмпіянаце Беларусі 2012 г. Брэсан правёў 26 гульняў, забіў 11 мячоў і аддаў 5 галявых перадач.

Старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі пацвердзіў пераход: «Брэсан праходзіць медыцынскую камісію ў «Аланіі». Калі ў яго са здароўем будзе ўсё добра - кантракт падпішацца. У такім выпадку гулец пяройдзе ў «Аланію» па заканчэнні сезона.

Сума адступных? Па дамоўленасці паміж клубамі сума не выдаецца. Трансфер з фінансавага пункту гледжання вельмі добры.

Рашэнне перайсці ў «Аланію» прынялі гулец і яго агент.

Ренану прапанавалі ўмовы, ад якіх было складана адмовіцца. Яго бачаць гульцом асноўнага складу.

Нагадаем, паводле дадзеных Transfermarkt, Брэсан з’яўляецца самым дарагім гульцом БАТЭ. Яго трансферны кошт складае 2,5 мільёна еўра.

«Аланія», трэнерам якой з’яўляецца Валерый Газаеў, займае перадапошняе месца ў чэмпіянаце Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?