Гайна, Барысаўскага вуезду. На Юр’я, увечар, у нашу цэркву залез злодзей, забраў там 38 з палавінаю рублёў і шукаў болей. Гэтым часам ішлі зь вечарніцаў хлопцы і, угледзеўшы ў цэркве агонь, паклікалі папа і стоража, каторы быў моцна напіўшыся. Злодзей стаў спускацца па вяроўцы з званіцы. Поп закрычаў, каб у яго стралялі; злодзей, спалохаўшыся, зваліўся. Тагды сталі яго біць і саўсім скалечылі, перабіўшы сьпіну і вывернуўшы нагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?