Багдан ЖОЛДАК 

Расказ прараба

 

Ходзяць разныя людзі вуліцай, калі бачаць: ізь сямнаццатага паверху пачынае падаць дзіцятка, гадкоў яму недзе тры з паловай, ня больш. А яно ўжо падае, аж нават бацькі ў гэта не паверылі. Асобенна ў тое, што хоць яно і зусім маленькае было, а аказалась усё як ёсьць жывое. Без усякага табе сіняку ці якога іншага парушэньня. Чаму прычынай паслужыла дзерава, а потым куст, прыняўшы ўсё на сябе ў смысьле ўдару.

Дык вось: наша гісторыя яшчэ больш невераятная. Бо яна пра дарослых людзей. Не ў паняцьці іх падзеньня на дзерава ці куст — а ў значэньні падзеньняў зусім іншых, больш губіцельных.

Бо адзін чалавек іграў на электрычнай фісгармоніі. Ну? А аканфузіўся ён не на ёй, а на зусім пастароньнім прадмеце, які ёсьць у кожнай нармальнай бабы. Ды ёсьць такія любіцелі, якія б хацелі, каб гэты прадмет у яе быў усевазможна большых памераў, здаравеньнейшы, аж да самай яго невазможнасьці. І ўсячаскі сабе хацят такіх баб, нармальных у сэнсе прадмету, а іменна тазу. Такіх няшчасных жэншчын, якія часта, можа, пакутуюць ад безабразія сваёй задняй канечнасьці целастраеньня. Бо ў гэтых такіх ненармальных любіцеляў да ўсякіх іншых жэншчын ня ўзьнікла ні любові, ні чаго іншага.

От гэты фісгармоншчык трапляе з канцэртамі ў вёску, дзе ўлюбляецца ў маладую. Не ў сваю, якая стане пасьля яго жонкай, не, а ў нявесту зусім аддзельнага ціпа. Прадсядацеля калхоза! З нагоды гуляньня ім зь ёй вясельля прыглашаюць, без уліку пасьледствій, такога вось музыканта, не здагадваючыся пры гэтым, хто ён на самой справе.

І, будучы прыглашонны ў смысьле музыкі, як сталічны музыкант, ён, не каб чэсна адыграць усё, як яму паложана, пачынае займацца зусім іншымі дзялішкамі, у смысьле сматрэньня на нявесту, но ня так, гдзе паложана, а значыцельным образам ніжэй. А калі ўжо яна хоча танцаваць, ён, цярае собсьвенны стыд, праз што пачынае граць красіва, як нікагда да таго ў жызьні ня граў. Што гэта заўважылі нават госьці, якія ўжо тут тры дні не хацелі нічога заўважаць, нават адно аднаго. І нават нявеста, і тая была патрасённая чуствамі, якія вазьніклі ў ёй у паняцьці музыкі.

А той музыкант ужо да таго страціў сорам, што калі нявеста ўся-ўся наслухаўшысь падобнай музыкі, пайшла дыхаць на двор па нуждзе ў туалет, то ён, аказваецца, даўненька яе там паджыдаў. І настолька ён аказаўся перад ёй убядзіцельны ў смысьле страсьці, што яна забылася і пра сваё вясельле да прадсядацеля калхозу, і нават чаго яна сюды прыйшла — да такой меры, што адзін кум, які выпадкова такжа выйшаў у тое самае месца, вынуждзены быў як найхутчэй, забываючы пра ўсё на сьвеце, бегчы назад у хату да жаніха і быстранька расказваць усё, што яму давялося перажыць, пабачыўшы такое на свадзьбе на свае вочы па дарозе ва ўборную, што там зараз вырабляе нявеста з музыкантам, а асобенна, што музыкант вырабляе зь нявестай.

Ад чаго ўсяго той жаніх, хоць і будучы п’яным, а саабражае схапіць вілкі-трайчаткі, каб імі за гэта запароць кума, каб той больш ніколі на яго вясельлі ня сьмеў казаць падобнага. Замест таго каб азірнуцца за сталом і не пабачыць сваёй нявесты, ён як віхор устрамляецца за кумам. Той жа бачачы ўсю сур’ёзнасьць намераньняў жаніха, асобенна вілак-трайчатак, пачынае хутка ўцякаць такім вобразам, каб папытацца прабегчы міма фісгарманіста ізь яго жэртвай абману. Тады малады, бегучы каля іхнага дзела, якое яны спраўлялі проста на дзерава абпёртыя, ня мог не заўважыць музыканта, а ў асобеннасьці нявесту, з прычыны яе белага плацьця.

Тады ён хуценька перастае прасьледаваць свайго кума, а замест таго скіроўвае свае справядлівыя вілкі ў пагоню за фісгарманістам, які хоць і цалкам асьлеплены сваёй нездаровай страсьцю, а ўсё-ткі кеміць пракраціць на гэты час свае атнашэнія к нявесьце, перамогшы свой пагубны парыў к таму, асоба яму важнаму прадмету, і ўмудрыўся-ткі цікаць праз ноч у сад.

Но бегчы там было небагата куды, з прычыны цеснаты індывідуальнага ўчастку, хоць і прынадляжачага прадсядацелю калхозу, аднак і на ім толкам нічога не пасееш, што ў сваю очарадзь падрывае нашу кармавую базу, бо самі сябе сяляне праз гэта няздатныя пракарміць, ня кажучы пра тое, што ўсьледствіе чаго вынуждзены красьці, каб хоць штосьці прадаць на кірмашы, што ў сваю чаргу зьмяншае колькасьць прадуктаў на продаж дзяржаве, праз што ў магазіне нічога нужнага ня купіш, акрамя моцна захімічаных прадуктаў пітанія. Або ж такіх, што растуць проста на людзкіх фэкаліях, узятых калгасамі проста з туалетаў, — такіх, як той, да якога своечасова не змагла дайсьці нявеста і цяпер, ня відзячы ніякага ратунку для ўцёкаў, наш музыкант змог пабачыць сабе выхад толькі ў дзьвярах яго, куды і пасьпеў увайсьці ўвесь і зачыніцца. Ад чаго не на жарт разьятраны жаніх пачынае разгойдваць і трэсьці яго з боку на бок усьледствіе сваіх удараў, вызванымі сільным ударам жаніха, патрасённага на свае вочы пабачаным у час сваёй лічнай свадзьбы. Прапорваў ён яго з усіх усевазможных бакоў, пакуль той туалет ня вытрымаў, ад чаго і расчыніўся, чаму дужа ўзрадаваўся вышэйзгаданы жаніх. І што ж ён там пабачыў, устрэмлённы ўзглядам?

Нічога, акрамя пустаты.

Пустаты адсутствія ў ней музыканта, і жаніх пачынае разумець, што той бяглец, судзя па ўсяму, васпользаваўшысь цемнатой ночы, прасклізнуў міма туалету ў цемрадзь. Для чаго з рыкам і віламі памкнуўся далей, па ваабражаемым маршруце, разрушаючы свой плот, у іншыя мяста лавіць і ўбіваць на месцы сваю жэртву.

А тым урэменем фісгармоншчык, праваліўшыся ўніз туалету скрозь дошкі ўсьледствіі сільнага іх патрасеньня вілкамі-трайчаткамі, здагадаўся-ткі, пагружаясь усё глыбей, не праізвадзіць пры гэтым ні звуку, ні голасу праз пазор, а асобенна праз страх, які быў мацнейшы за ўсякія пазоры. Што знайшоў у сабе моц маўчаць і сядзець там цэлую вясельную ноч, у то ўрэмя, як маладыя ўядзініліся на спэцыяльнае брачнае ложа, каб як-небудзь нявеста змагла, урэшце, суцішыць жаніха і адабраць у яго вілкі.

Нягледзячы на гэта, госьці яшчэ доўгі час не пракрашчалі ўпатрабленіе крэпкіх сьпіртных напіткаў, а таксама закусваньне іх усякімі крэпкімі ежамі, пасьля чаго кожны доўга хадзіў у прыбіральню. Несматра на то, што там прадаўжаў сядзець сталічны музыкант, які, напалоханы гэтым, вынуждзен быў не іздаваць пры гэтым ні звуку, дакуль усе госьці ўсё, што за тры дні доўгай свадзьбы зьелі і выпілі, не папераносілі туды і не разышліся па хатах.

Но музыкант не давяраў ім і дачакаўся савяршыўшайся раніцы, калі ні адзін нармальны чалавек ня выйдзе на вуліцу, калі ён не шафёр цэмэнтавозу, які праехаў у той час праз вуліцу. Тут фісгарманіст пачынае быстра панімаць, што ні адзін нармальны шафёр ні за які калым ня возьме яго ў машыну ў тым выглядзе, у якім той быў вылезшы з туалетнай ямы. Пытаясь не прыўлеч вніманія шафёра запахам, ён, пакуль вадзіцель, нічога ня зная і ня відзя перад сабой разрушанага плоту, спакойна хадзіў у туалет — ціхенька, не праізьведзя лішніх двіжэній, залез у кузаў цэмэнта і паехаў прэч із таго нешчасьлівага месца, дзе ён навекі пакінуў пасьля сябе фісгармонь, і, убаюканы яздой, незаметна для сябе заснуў ад вялікай усталасьці і дасады.

А прачнуўся ён ад таго, што нейкія незнаёмыя яму людзі б’юць яго ламамі і малаткамі, і кайламі... І што найбольш дзіўна, сярод усяго праісхадзяшчага, што ён пры гэтым не ашчушчае ніякіх боляў ці другіх якіх падобных ашчушчэній, што пачало яго моцна валнаваць. Но тут ён успакойваецца, абнаружыўшы раптам на сабе ўсё тое, што на ём паналіпала ад дліцельнага прабываньня пад туалетам, неажыданна абдалося густа цэмэнтам маркі чатырыста і тым самым ператварылася ў камень, калі не сказаць больш. Па якім дружна б’юць усе рабочыя, не імея іншай вазможнасьці сіл прапіхаць гэтую брылу пад бартом самазвалу і падганяемыя крэпкімі крыкамі свайго прараба ў адрас гэтага, як ён пры этам казаў, памятніка. А таксама ў адрас усім іншым памятнікам, разам узятым ваабшчэ, якімі ў сьвеце новых веяній цяпер пытаюцца ўжо даважваць цэмэнт на стройках, праз дэфіцыты для павялічэньня вагі падляжашчых стройматэрыялаў.

Якое ж было яго ўзьдзіленьне, калі той памятнік неажыданна ў яго на глазах раскалоўся і, узьдзеўшы сільнейшы вонь, наўсегда ўцёк са стройкі.

Пераклаў з украінскай Андрэй Скурко


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0