Таварышу Мясьніковічу,
начальніку над Акадэміяй навук і чалавеку

Таварыш Мясьніковіч!

Прыбліжаецца гадавое сабраньне даверанай Вам Акадэміі, на якім будуць выбіраць новых акадэмікаў і, пардон, членаў-карэспандэнтаў.

Ня ведаю, ці будзеце балатавацца ў акадэмікі Вы — гэта Вашае лічнае дзела. Але ёсьць дзяла, імеюшчыя ісключыцельнае абшчэсьцьвенна-навучнае значэньне. Гэта пазор і ганьба, што сярод дзяйсьцьвіцельных членаў АНБ ня значыцца прозвішча Лукашэнкі А.Р. Я шчытаю, што Лукашэнка А.Р. даўжон ужо даўно быць акадэмікам.

Думаю, што Лукашэнка А.Р., як гісторык па адукацыі, даўжон стаць акадэмікам гісторыі. Па-першае, ён упісаў ужо не адну страніцу ў гісторыю Беларусі. Па-другое, ён уносіў і ўносіць выдаюшчыся ўклад у разьвіцьцё гістарычнай навукі. Яму прынадляжаць два фундамянтальныя адкрыцьці.

Першае — што ва ўрэмя вялікай ацечасьцьвяннай вайны Беларусь пацярала кожнага трэцяга жыхара. А пры Машэраве ж і пазьней ашыбачна лічылася, што кожнага чацьвертага. Значыць, у адпаведнасьці з новымі фактамі, у Хатыні нада будзе пасадзіць не чатыры, а тры бярозкі і адну зь іх сьсячы. І ў вучэбнікі ўнясьці зьмены.

Другое адкрыцьцё: Лукашэнка А.Р. аўтарытэтна ўстанавіў, што падзяліць Беларусь і ўключыць яе ў склад Расіі — “нават Сталін да гэтага не дадумаўся”.

З гэтага вынікае ўраньнё нацыяналістаў, лічна Пазьняка, Вячоркі і іх дружка Шушкевіча: што ў январы 1919 г. — пры Леніну — са складу БССР былі ісключаны і ў склад РСФСР уключаны Смаленская, Віцебская і Магілёўская губэрні.

Але ня толькі нацыяналісты ўралі. Нават, ізьвініце, таварыш Ленін няпраўду пісаў, што таварыш Сталін у 1922 г. хацеў уключыць БССР, УССР і Закаўкаскую Фэдэрацыю ў склад РСФСР. Думаю, што аўтары падручнікаў пад кіраўніцтвам Сташкевіча М.С. вычаркнуць гэты мамэнт з гісторыі Беларусі як няслушны.

Трэба таксама павырэзваць адпаведныя лісты з 45-га тому 5-га ізданьня сачыненьняў Леніна. А аддзельныя брашуркі зь пісьмом Леніна пра сталінскі плян аўтанамізацыі — папаліць.

Так што, таварыш Мясьніковіч, вызавеце дырэктара Інстытуту гісторыі Сташкевіча М.С., каб ён праявіў ініцыятыву і высунуў кандыдатуру Лукашэнкі А.Р. у дзяйсьцьвіцельныя члены Акадэміі. На Аддзяленьні абшчэсьцьвенных навук гэтая кандыдатура пройдзе на “ўра”. А на Агульным сходзе нада правесьці адкрытае галасаваньне. Пабачым, ці асьмеліцца хто галасаваць “проціў”.

Праўда, можа зьявіцца прапясьцьвіе. Ходзяць чуткі, што кандыдатуру Лукашэнкі А.Р. у акадэмікі хоча высунуць Інстытут літаратуры. Але вы пасаветуйце дырэктару Інстытуту Гніламёдаву У.В. паддзяржаць кандыдатуру Лукашэнкі А.Р. у акадэмікі гісторыі, бо фундамэнтальнае адкрыцьцё (што Васіль Быкаў вершы пісаў і пячатаў) касаецца такжа гісторыі, але гісторыі літаратуры.

З пажаданьнем посьпеху

— Граждан.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0