«Сказ пра Лысую гару» адкрыў у беларускай непадцэнзурнай паэзіі цэлую эпоху.

Стылізацыі пад яго пры канцы 80-х хадзілі па руках у велізарнай колькасьці. «Ведзьмакі» пладзіліся проста зь неймавернай хуткасьцяй: «Вядзьмак Лысагорскі-меншы» напісаў паэму пра тагачаснага сакратара ЦК КПБ па ідэалёгіі «Сказ пра Саўку Паўлава і групу хуткага адпору», «Вядзьмак Менскі» — «Наказ народным дэпутатам» і «Каб спраўдзілася на Беларусі ў Новым 1989 годзе!»... Але, мабыць, найбольш вядомымі сталіся дзьве паэмы, падпісаныя псэўданімам «Паўлюк Задзірасты», — «Нарабілася бяды ў нядзельку на Дзяды, альбо Як я быў на сапраўднай вайне каля свайго дому ў Менску 30.Х.88» і «Як мяне адваджвалі ад «Талакі». У 89-м гэтыя ценкія самаробныя брашуркі карысталіся ня меншай папулярнасьцю, чым тагачасныя ж «Навіны БНФ».

Павал Шаўчук, які хаваўся за псэўданімам «Паўлюк Задзірасты», працаваў у 1988 г. у рэдакцыі навукова-папулярных праграмаў Беларускай тэлевізіі. На свае вочы ўбачыўшы жудасны разгон шэсьця на Дзяды, за адну ноч напісаў паэму.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0