Якімі паліттэхналёгіямі Захад узброіў беларускіх дэмакратаў

Паліттэхналёгіі ў Беларусі застаюцца прывілеем улады. Мо хто з апазыцыянэраў і хацеў бы выкарыстаць 25-ы кадар ці абстраляць аўтамабіль падчас выбарчай кампаніі, але навошта, калі па тэлевізіі гэтага ўсё адно не пакажуць. Ні тэледэбатаў, ні Шварцэнэгераў у губэрнатарах… Вось і застаецца «Пяцёрцы плюс» разьлічваць на школьныя асацыяцыі выбарцаў. Асноўнае пасланьне кампаніі — «нармальнасьць» выбаршчыкаў і кандыдатаў, а перад камэрамі лідэры кааліцыі ахвотна дэманструюць знак вікторыі.

Прафэсійна ў Беларусі паліттэхналёгіямі не займаецца ніхто. У Расеі праца паліттэхнолягаў даўно інстытуцыялізаваная. Існуе мноства фірмаў, якія прапануюць увесь спэктар паслугаў: ад аналізу акругі і ацэнкі падрыхтаванасьці канкурэнтаў да псыхалягічнага тэставаньня, трэнінгу кандыдата, напісаньня сцэнароў для відэароліка, распрацоўкі і вырабу агітацыйных матэрыялаў, правядзеньня працэдуры высоўваньня кандыдата, падрыхтоўкі пакету дакумэнтаў для рэгістрацыі, арганізацыі грамадзкай прыёмнай кандыдата, правядзеньня збору подпісаў, кампаніі «ад дзьвярэй да дзьвярэй», расклейкі ўлётак — і аж да выбараў «пад ключ».

У Беларусі палітычнага кансалтынгу не існуе. Такога віду дзейнасьці нават няма ў пераліку відаў дзейнасьці, якія падлягаюць ліцэнзаваньню. Таму для такіх паслугаў звычайна нефармальна наймаюць спэцыялістаў у сфэры PR і рэклямы. Аплачваецца праца паліттэхнолягаў з разьліку ганарар на спэцыяліста альбо на групу. У выпадку перамогі на выбарах ганарар, як правіла, па-двойваецца.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Вераніка Дзядок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0