Кабылу з Дамашоў немагчыма вылечыць: яе выкупяць, каб скараціць пакуты
Маладзечанкі, якія паведамілі парталу Kraj.by 7 красавіка аб параненым кані, які ляжыць на дарозе ў вёсцы Дамашы Маладзечанскага раёна, выклікалі раніцай 8 красавіка маладзечанскіх ветэрынараў.
Як распавяла адна з удзельніц падзей Аксана Кірылюк, пасля публікацыі артыкула вечарам 7 красавіка паступалі бясконцыя званкі з прапановай людзьмі матэрыяльнай дапамогі. Тыя ж званкі паступалі і паступаюць на партал Kraj.by.
Па словах Аксаны,
увечары ў нядзелю знайшліся людзі, гатовыя цалкам выкупіць кабылу і адвезці яе на лячэнне ў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы, але там не былі гатовыя яе прыняць у гэты дзень.Таму жывёла засталося яшчэ на адну ноч на вуліцы.
Раніцай жанчыны выклікалі ў Дамашы маладзечанскіх ветэрынараў, нягледзячы на нежаданне гаспадароў. Яны канстатавалі цяжкі стан кабылы, яна знаходзіцца, на жаль, ужо пры смерці. Уласнікі жывёлы далей настойваюць на выкупе, не дазваляючы яе ўсыпіць. Іх цана -- пяцьсот даляраў.
Людзі, якія ўдзельнічаюць у лёсе жывёліны, сталі перад дылемай, але вырашылі ўсё ж пайсці на ўмовы гаспадароў, каб скараціць пакуты каня. Таксама яны ўсё ж такі выклікалі прадстаўнікоў сельсавета і ўчастковага міліцыянта, каб яны маглі ацаніць, ці не парушылі ўласнікі кабылы закон, пакідаючы яе ляжаць на дарозе без дапамогі тры дні.