БЕЛ Ł РУС

Аперацыя ў Славянску: украінская армія выставіла патрабаванні ФОТА, ВІДЭА, АНЛАЙН

2.05.2014 / 07:13

11:35

Украінскія сілавікі захапілі дзевяць блокпастоў

10:56

Падчас аперацыі ў Славянску загінулі два ўкраінскія вайскоўцы, некалькі чалавек параненыя

10:22

Абама і Меркель правядуць перамовы ў Вашынгтоне наконт Украіны

09:46

Украінскія сілавікі замкнулі кальцо вакол тэрарыстаў у Славянску

09:30

09:23

Тымчук: Тэрарысты ў Славянску адбіраюць у мясцовых аўто, каб бегчы з горада

09:17

Авакаў пра штурм Славянска: Ідзе сапраўдны бой, нам супрацьстаяць прафесійныя найміты

09:16

Тэрарысты ў Славянску збіваюць верталёты ваенных

07:13

У Славянску (Данецкая вобласць) пачаўся бой паміж украінскімі сілавікамі і сепаратыстамі. Пра гэта ў Твітары паведамляюць расійскія карэспандэнты расійскай «Камсамольскай праўды», якія асвятляюць падзеі ў гэтым горадзе.

Згодна з інфармацыяй, жыхароў горада абудзілі трывожныя сірэны, якія нібыта азначаюць правядзення ў Славянску спецаперацыі.

Акрамя таго, па паведамленні карэспандэнтаў, чутны выбухі і стральба, відаць верталёты і наземная бранятэхніка.

Пакуль бой вядзецца ў ваколіцах горада, сепаратысты рыхтуюцца адбіваць атаку ў цэнтры. Пасля пачатку штурму цэрквы пачалі біць у званы.

Афіцэр Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расіі, які дзейнічае ва Украіне на баку сепаратыстаў пад імем Ігар Стралкоў: «Горад заблакаваны з усіх бакоў пяхотай і бранятэхнікай. Атакаваць яны баяцца. Вы што самі не бачыце, як яны ваяваць хочуць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула