Свет11

Падчас аперацыі ў Славянску загінулі два ўкраінскія вайскоўцы, некалькі чалавек параненыя

Двое вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны загінулі ў ходзе аперацыі ў Славянску (Данецкая вобласць) пры правядзенні паветранага патрулявання.

Як паведамілі ў Міністэрстве абароны краіны ў пятніцу, 2 мая, там былі збітыя два верталёты Мі-24.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, баявыя машыны былі збітыя невядомымі асобамі з выкарыстаннем пераносных зенітных ракетных комплексаў (ПЗРК). У выніку абстрэлу двое вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці», — гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства.

У міністэрстве таксама адзначылі, што са стралковай зброі быў пашкоджаны трэці верталёт — Мі-8. У гэтым выпадку абышлося без ахвяр і пацярпелых.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе23

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

Трамп сказаў, што Сі Цзіньпін занадта высокі для кітайцаў3

Колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па Кіеве павялічылася да 24 чалавек1

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2026»1

Можа і добра было б, каб мужчыны рабілі гэта 20 разоў на месяц13

Пад Бабруйскам перакулілася маршрутка з пасажырамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе23

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць